Зменены правілы адносна падарожжаў з жывёламі з Беларусі!
З 16 верасня 2024 года для ўезду ў Швецыю і краіны ЕС вызначаныя дадатковыя патрабаванні.
Важная інфармацыя для тых, хто збіраецца падарожнічаць з жывёламі ці імпартаваць сабак, катоў або тхароў з Беларусі (ці Расіі):
- Жывёліна, якая ўвозіцца ў ЕС/Швецыю, павінна мець адпаведную колькасць антыцелаў супраць вар'яцтва. Аналіз крыві мусіць быць зроблены не раней чым праз 30 дзён пасля апошняй вакцынацыі ад вар'яцтва і прааналізаваны ў лабараторыі, ухваленай з боку ЕС.
- Пасля атрымання адмоўнага тэсту на антыцелы, жывёліна павінна чакаць яшчэ 3 месяцы, пачынаючы з дня правядзення тэсту, перш чым яна зможа падарожнічаць.
- Для таго каб адпавядаць патрабаванням для ўезду, жывёліне павінна быць не менш за 7 месяцаў.
- Жывёліны, якія не адпавядаюць патрабаванням для ўезду, могуць быць затрыманыя на мяжы Швецыі або іншых краін ЕС, а ў горшых выпадках могуць быць накіраваныя на эўтаназію.
Больш інфармацыі глядзіце на сайце Міністэрства сельскай гаспадаркі Швецыі