Адносна рэпартажаў шведскага тэлеканала TV4 пра кантракты Siemens Energy AB у Рэспубліцы Беларусь і пра ролю Пасла Швецыі ў заключэнні гэтых кантрактаў.
Пасол Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь Крысціна Юханесан брала ўдзел у візіце ў кампанію Siemens Energy AB у горад Фінспонг і прысутнічала на пратакольнай цырымоніі падпісання двух кантрактаў з дзвюма беларускімі энергетычнымі кампаніямі ў рамках сваёй працы па прасоўванні эканамічных інтарэсаў Швецыі за мяжой.
Як візіт, так і падпісанне кантрактаў мелі месца ў 2019 годзе, то бок да жорсткіх дзеянняў праваахоўных органаў у дачыненні да дэманстрантаў у звязку са сфальсіфікаванымі прэзідэнцкімі выбарамі ў жніўні 2020 года.
Пачынаючы з чэрвеня 2020 года на фоне палітычнай сітуацыі Пасольства Швецыі ў Мінску на практыцы прыпыніла актыўную працу па развіцці гандлёвых стасункаў паміж Швецыяй і Беларуссю.
Крытыка згаданых кантрактаў, агучаная беларускай апазіцыяй, паступіла ў тым ліку ў Міністэрства замежных спраў Швецыі і была перададзеная ў кампетэнтны дзяржаўны орган.