Go to content

Усеагульная падтрымка Швецыi пацярпелых ад землятрусаў

Пасля землятрусаў у Турцыі і Сірыі адбылiся вялікія разбурэнні. Урад і ўлады Швецыі працягваюць намаганні па падтрымцы ахвяр землятрусу. Усеагульная падтрымка Швецыі пацярпелым ад землятрусаў у Турцыі і Сірыі зараз перавышае 200 мільёнаў шведскіх крон.

Чытайце больш пра ўсеагульную падтрымку Швецыі на сайце ўрада. Sweden’s assistance to those affected by the earthquakes in Türkiye and Syria - Government.se

Як старшыня ЕС Швецыя таксама выступіла з ініцыятывай арганізаваць разам з Еўракамісіяй донарскую канферэнцыю ў падтрымку пацярпелых ад землятрусаў. Канферэнцыя донараў плануецца сумесна з уладамі Турцыі i пройдзе ў сакавіку ў Бруселі.

Швецыя таксама з'яўляецца адным з найбуйнейшых у свеце донараў гуманітарнай дапамогі.

Швецыя аказвае асноўную падтрымку як ААН, так і Міжнароднай федэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца. Асноўная падтрымка вельмі важная для таго, каб гуманітарныя арганізацыі маглі хутка аказаць дапамогу ва ўмовах вострага крызісу, не чакаючы ацэнкі патрэбаў, экстраных зваротаў і дадатковага фiнансавання донараў.