Go to content

Паветраны рух

Што датычыцца паветранага руху паміж Швецыяй і Беларуссю.

Шведская транспартная агенцыя 25 мая прыняла рашэнне аб часовым адкліканні дазволу авіякампаніі "Белавія" на выкананне палётаў, што прывяло да адмены рэйсаў паміж Швецыяй і Беларуссю.

Звязвайцеся з вашай авіякампаніяй для атрымання iнфармацыi аб альтэрнатыўных маршрутах. Па меры таго, як усё больш еўрапейскіх кампаній адклікаюць дазвол на паветраны рух паміж ЕС і Беларуссю, магчыма, будуць варыянтам паездкі з большай колькасцю перасадак.

Кожны падарожнік мае ўласную адказнасць сачыць за зменамi правілаў уезду, напрыклад, у выпадку транзіту, візавых патрабаванняў, тэстаў Covid, карантцiну і г.д. Дарэчы, па-ранейшаму даступныя рэйсы Мінск-Стамбул-Стакгольм.

Калі вы ўехалі ў Беларусь без візы праз міжнародны аэрапорт “Мінск”, выехаць вам таксама трэба праз аэрапорт (шведы могуць ездзіць у Беларусь бязвізава на тэрмiн да 30 дзён пры ўездзе праз міжнародны аэрапорт “Мінск”). Людзi, якія едуць у Беларусь са Швецыі, павiнны самаізалявацца на працягу 10 каляндарных дзён пасля прыбыцця. Звярніце ўвагу на тое, што нельга пакінуць Беларусь, пакуль не скончацца 10 дзён самаізаляцыі.

Наземныя пункты пропуску:

Наземныя пункты пропуску з Беларуссю для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства часова закрытыя. Таксама мяжа закрыта для выезду беларусаў і замежных грамадзян, якія пастаянна пражываюць у Беларусі. Замежныя грамадзяне з візамі могуць працягваць выязджаць з Беларусі праз наземныя пункты пропуску пасля 10 дзён самаізаляцыі. Для атрымання дадатковай інфармацыі звяжыцеся з памежным кантролем Рэспублiцы Беларусь. Пересечение границы Республики Беларусь в условиях COVID-19 (gpk.gov.by)

Калі вы ўехалі ў Беларусь без візы, але хочаце выехаць праз наземны пункт пропуску, вы можаце падаць заяўку на выязную візу ў беларускія тэрытарыяльныя аддзелы па грамадзянстве i міграцыі па месцы знаходжання. Больш інфармацыі: https://upgim-guvd-mingorispolk.tam.by

Кантактная інфармацыя: Аддзел па грамадзянстве і міграцыі Упраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама, Мінск, праспект Незалежнасці 48 Б, тэл. +375 17 3318168

Паміж Мінскам і Вільняй курсiруюць аўтобусы; Міжнародныя аўтобусныя маршруты - Расписание международных автобусных рейсов | Минсктранс (minsktrans.by)

Пры ўездзе ў Літву патрабуецца наступнае:

  • Адмоўны ПЦР-тэст не старэйшыза 72 гадзіны
  • рэгістрацыя асабістых дадзеныху электронным выглядзе перад выездам у Літву. Спасылка на рэгістрацыю: https://nvsc.lrv.lt/en/news/information-on-covid-19

Пасольства будзе пастаянны абнаўляць інфармацыю праз прыкладанне UD Resklar.